18 – 19 жніўня ў Заслаўі прайшоў ІV Міжнародны мастацкі пленэр “Заслаўскі спас”, па выніках якога у гісторыка – культурным музеі-запаведніку традыцыйна арганізавана выстава. У гэтым годзе 120 мастакоў з Беларусі, Польшчы, Расіі і Ўкраіны прынялі ўдзел у пленэры. Мастакі падчас фэста прадавалі карціны, а грошы ад продажу накіравалі ў шпіталь на лячэнне анкалагічна хворых дзетак. Частка работ, прадстаўленых на выставе, таксама прадаецца.

Запрашаем наведаць выставу жывапісных твораў

“Заслаўскі спас 2021”

у музейна-выставачным комплексе па адрасе:

Заслаўе, вул. Рынкавая, 4.

Час працы 9.00 – 17.30, выхадны дзень – панядзелак.