Да светлага і душэўнага свята – Дня маці мы падрыхтавалі выстаўку “Крыжовы шлях – 4”. Гэта праект мастака Руслана Берліна, які пагадзіўся арганізаваць яго і ў нашым музеі-запаведніку. Да ўдзелу Руслан запрасіў Анастасію Балыш і Ксішу Ангелаву. У адкрыцці выстаўкі прымаў удзел вакальны ансамбль “Пілігрымы” Вольгінскага прыходу.