” Першая крыніца. Да 400-годдзя беларускага буквара”.

З 1 верасня па 23 кастрычніка ў заслаўскім гісторыка-культурным музеі –запаведніку праходзіць выстаўка «ПЕРШАЯ КРЫНІЦА. ДА 400-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА БУКВАРА». На выстаўцы можна ўбачыць буквары ХХ стагоддзя для дзяцей і для дарослых, факсімільныя выданні кніг Францыска Скарыны і першага беларускага буквара, надрукаванага ў Еўі ў 1618 годзе.

На выстаўцы прадстаўлены экспанаты з фондаў ГКМЗ «Заслаўе» і Нацыянальнай бібліятэкі РБ.