У першым выпуску музейнай газеты ў новым каляндарным годзе чытайце: інтэрв’ю нашага супрацоўніка Ігара Кандратовіча з Вінцэсем Манько, былым супрацоўнікам музея, які працаваў памочнікам млынара на музеефікаваным Млыне; пра нашага калегу даследчыка і натхняльніка Юрася Малаша, неўтаймаванага даследчыка беларускага наіўнага мастацтва; аб фондзе і гісторыі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці (суарганізатара выставачнага праекта па гісторыі Заслаўя) і шмат іншага.
