На працягу многіх стагоддзяў гандаль адыгрываў важную ролю ў развіцці грамадства i з’яўляўся неад’емнай часткай ўcix аспектаў дзейнасці чалавека. Аналіз таварна-грашовых адносін пэўнай эпoxi дазваляе вызначыць узровень тэхналагічнага развіцця грамадства, асаблівасці сацыяльных адносін, рэлігійнага жыцця, геаграфіі эканамічных i культурных сувязей.

Галоўная ідэя новай экспазіцыі – паказаць развіццё таварна-грашовых адносін, узровень тэхналагічнага развіцця грамадства, асаблівасці сацыяльных адносін, рэлігійнага жыцця ў мястэчку Заслаўе на рубяжы ХІХ – ХХ стст. Пабудова экспазіцыі дазваляе наведвальнікам пагрузіцца ў атмасферу прыватнай гандлёвай лаўкі, пазнаёміцца з прадметамі, якія служылі таварам, рэчамі для ажыццяўлення вымярэнняў, гандлёвым абсталяваннем, грашовымі знакамі і інш.

У гісторыі Заслаўя найбольшага развіцця (да перыяда 1950-х гг.) гандлёвыя адносіны атрымалі ў другой палове XIX – пач. XX стст. На той час у мястэчку некалькі разоў у год праводзіліся буйныя кірмашы рэгіянальнага ўзроўня, штотыднёва наладжваліся мясцовыя кірмашы. Месцам ix правядзення з’яўлялася Рынкавая плошча, якая сёння ўваходзць у склад гістарычнага цэнтра г. Заслаўе. Акрамя кірмашоў у Заслаўі па стану на кан. ХІХ – пач XX стст. было ад 10 да 15 дробных крам. Так, у 5 крамах гандаль вёўся розным дробным таварам (посуд, харчовыя тавары, жалезныя вырабы, прылады працы, тканіна, побытавыя рэчы i інш.) i тытунём, 1 крама гандлявала хлебам. Усе крамы на той перыяд належылі мяшчанам-габрэям i размяшчаліся пераважна ў прыватных дамах.