15 лістапада 2026 года ў 13:00 запрашаем на лекцыю і майстар-клас “Хатні хлеб — даступная раскоша”!

Шаноўныя сябры! У межах часовай экспазіцыі “Энцыклапедыя будзённасці: Ганна Цюндзявіцкая” адбудзецца асаблівая падзея для ўсіх аматараў кулінарыі 🍞.

15 лістапада 2026 года ў 13:00 запрашаем на лекцыю і майстар-клас “Хатні хлеб — даступная раскоша”.
Лектар: Ледзінская Наталля, пекар і гаспадыня са стажам!!!
Мы абмяркуем:
✅ Прыборы: Сакрэты працы з тэрмометрам і тэрмашчупам.
✅ Абсталяванне: Альтэрнатывы пекарскаму каменю і печы ў хатніх умовах.
✅ “Закваска для Вас ці Вы для закваскі” — жыццё закваскі і догляд за ёй.
✅ Тайм-менеджмент: Як падладзіць расстойку цеста пад свой графік.
✅ І дакажам, што пячы дома — гэта лёгка!

🗓 Дата: 15.11.2026 (нядзеля)
🕐 Час: 13:00
📍 Месца: Музейна-выставачны комплекс, #Рынкавая_4, Заслаўе.
💳 Уваход: Па білетах у музей.

⚠️ Увага! Неабходны папярэдні запіс.
🔗 Рэгістрацыя: https://forms.gle/FQAmbgrp4xR6NJvV9

Чакаем вас!