З 21 чэрвеня 2024 у музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” пачне работу сумесны экспаізцыйна-выставачны фотадакументальны праект Запаведніка, Музея гісторыі медыцыны Беларусі і Бабруйскага краязнаўчага музея “Рамбам з нашага мястэчка”.
Праект прысвечаны гісторыі медыцыны г. Заслаўя і прымеркаваны да 70-й гадавіны з адыходу выбітнага лекара, ураджэнца Заслаўя Уладзіміра Марзона (19.11.1881–06.09.1954), Дня медычнага работніка Беларусі (16 чэрвеня 2024) і 130-х угодак з пабудовы ў Заслаўі медычнага комплексу (вул. Бялова, д. 5) і рэалізоўваецца ў рамках нізкі навукова-даследчых і адукацыйных праектаў “Этнаграфіка рэчавіду”.
Адкрыццё праекта мае адбыцца 21 чэрвеня а 12/30.
Больш пра праект тут.