Гісторыка-культурны музей-запаведнік „Заслаўе“
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Сяргей Каваль. Жывапіс
Персанальная выстава твораў Сяргея Каваля ў нізцы экспазіцыйных праектаў Заслаўскага запаведніка „Іншым вокам“

На свет можна глядзець па-рознаму…

На свет можна не глядзець зусім — заплюшчыць вочы і жыць у сваім маленькім, не заўжды ўтульным і цёплым, але ўласным кокане, лашчачы ўласнае эга… Альбо наадварот, прызнаць сябе за ахвяру сусветнай несправядлівасці і ды горка ў тым кокане плакаць пра свой гаротны лёс…

На свет можна глядзець з шырока расплюшчанымі вачыма…
Глядзець ды ўглядацца бясконца…
Глядзець на штось памаляванае колерамі радасці ці суму вакол сябе ды пісаць карціны…
Пісаць-пісаць-пісаць!

Больш пра праект па спасылцы тут