Самы час наведаць выставу “Маленькія габелены”

Самы час наведаць выставу “Маленькія габелены”
Заслаўскі запаведнік запрашае вас пазнаёміцца з мініяцюрным тэкстыльным дзівам, стаць удзельнікам аўтарскай экскурсіі і пагутарыць з уладальнікам калекцыі вышытых карцін Уладзімірам Цвіркам.
Чаму гэта трэба зрабіць? Таму што гэта не проста карціны, а сапраўдныя цёплыя гісторыі, створаныя рукамі звычайных жанчын на працягу амаль 100 гадоў, у жывым расповедзе спадара Уладзіміра. Да таго ж, візіт у музейна-выставачны комплекс — гэта заўсёды падзея — вы можаце натхніцца знакамітымі габеленамі пра Рагнеду і Ізяслава або адчуць гучанне беларускай вёскі ў зале “Музыка вячорак”.
Прыязджайце па новыя ўражанні!
Дзе: #рынкавая_4, Музейна-выставачны комплекс
Калі: 21.03.2026, а 13:00
Не прапусціце магчымасць дакрануцца да ўтульнага мастацтва!
#рынкавая_4
#Маленькія_габелены
#гісторыка_культруны_музей_запаведнік_Заслаўе