09.06.2026 у Музейна-выставачным комплексе пачынае работу выстава, прысвечаная пачатку Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, “І ПОМНІЦЬ СВЕТ УРАТАВАНЫ…”.
Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі і незагойны след у лёсе кожнага беларускага горада і вёскі. 22 чэрвеня 1941 года ў 4 гадзіны раніцы яна абрынулася на нашу зямлю. З чэрвеня 1941 па ліпень 1944 года Заслаўе знаходзіўся ў акупацыі: загінула больш за 500 жыхароў, знішчана 80 % будынкаў, праводзілася палітыка генацыду беларускага народу. Але менавіта тут савецкія салдаты, партызаны і падпольшчыкі праявілі сапраўдны гераізм, змагаючыся за свабоду цаной уласных жыццяў. І гэтая памяць застыла не толькі ў камені мемарыялаў: на могілках, гарадзішчы “Вал”, ва ўрочышчы Драніна — брацкія магілы, абеліскі і помнікі ахвярам Халакосту, воінам і разведчыкам. Кожны з іх — напамін пра цану Перамогі, якую мы абавязаны захаваць у сваіх сэрцах. Запрашаем азнаёміцца з гісторыяй Заслаўя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, з месцамі памяці, якія захоўваюць трагедыю і подзвіг жыхароў і абаронцаў горада
Дзе: лесвічны марш Музейна-выставачнага комплексу
Калі: 10:00–19:00, акрамя панядзелка
Уваход па квітку ў музей