Новая выстава!

У Музейна-выставачным комплексе пачала работу выстава “Кветкі памяці”.
Вайна пакінула глыбокі і непазбыўны след у гісторыі беларускага народа. Кожны год мы зноў і зноў звяртаемся да тых гераічных і трагічных старонак, каб памяць пра мінулае жыла ў нашых сэрцах і перадавалася нашым нашчадкам. І гэтая памяць захоўваецца не толькі ў велічных манументах з каменю і бронзы, якія ўзвышаюцца ў гарадах і мястэчках, не толькі ў кнігах і кінастужках, але і ў жывых сімвалах — цудоўных кветках, што квітнеюць кожную вясну і лета, нагадваючы нам пра подзвіг продкаў.
Дзе: #рынкавая_4, Музейна-выставачны комплекс, лесвічны марш.
Калі: 10:00–19:00, акрамя панядзелка
Уваход па квітку ў музей