З 23 жніўня 2024 у музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” распачне работу выставачны праект гуміарабікавай фатаграфіі “Паслядоўнасць часу” прысвечаны фотамастацтву, выкананаму ва ўнікальнай тэхніцы гумойла.
 
На экспазіцыі “Паслядоўнасць часу” прадстаўленыя работы Дзмітрыя Кульпановіча, Анатоля Дрыбаса і Віталя Ціхамірава — дзівосныя пейзажы, дакументальныя здымкі, партрэты… Творчы калектыў, аб’яднаны любоўю да “нестандартнай фотатэхнікі”, і сёння захоўвае ды развівае, стварае штось новае, нечаканае,  захапляльнае. Дбаючы, каб не было страчанае старое мастацтва, творцы не проста “развіваюць” яго, а прыўносяць штось новае, свежае, шакавальна-сучаснае. У рамках выставы наведвальнікі могуць пазнаёміцца з работамі, створанымі з дапамогай нейрасетак і надрукаваных у гумойле — эклектыку, якая грунтуецца на міксе сучасных тэхналогій і тэхнікі фотадруку XIX стагоддзя.

Больш інфармацыі тут.