Ужо заўтра, 6 сакавіка 2025 а 15/00, чакаем усіх нашых сяброў на адкрыцці выставачнага праекта, прысвечанага творчасці смаргонскай мастачкі Ніны Бохан.
Больш пра праект можна даведацца тут.
Звяртаем увагу, што ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ унесеныя змяненні ў рух цягнікоў з Мінска да Заслаўя (ст. Беларусь). Частка цягнікоў адыходзіць ад прыпынку “Мінск-Паўночны” (ст.м. “Маладзёвая”). Найбольш зручны цягнік адыходзіць а 14/08 менавіта ад прыпынку “Мінск-Паўночны”.
Таксама зменены расклад рух маршрутных таксовак № 1499, якія ідуць ад аўта- і чыгуначнага вакзала. Інтэрвал руху можа быць павялічаны да 20–40 хвілін.