Адкрыццё выставы „Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання“ — самага загадкавага і таямнічага музейнага праекта!

🔥 19 верасня 2026 а 13:00 — урачыстае адкрыццё выставы „Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання“ — самага загадкавага і таямнічага музейнага праекта!

У Музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка „Заслаўе“ пачынае працу выстава Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту — партнёрскі праект двух музеяў.

Пра што яна? Пра абярэг — адзін з самых загадкавых феноменаў беларускай духоўнай культуры. Пра тое, як звычайныя рэчы — нож, сякера, пояс, зёлкі — ператвараліся ў апатрапеі — абарону ад злых сіл — і станавіліся ключом да разумення архаічнай карціны свету нашых продкаў.

У экспазіцыі — 8 комплексаў-„нацюрмортаў“: хата, гаспадарка, дзеці… Усё тое, што складала штодзённыя клопаты беларуса.

На вернісажы вас чакае расповяд пра ролю абярэга ў традыцыйнай культуры.

📅 Выстава працуе з 17 верасня 2026 года
📍 Музейна-выставачны комплекс, г. Заслаўе
🎟 Да сустрэчы на адкрыцці 19 верасня 2026 а 13:00!

Больш інфармацыі пра праект тут 

#рынкавая_4 #музей_запаведнік_заслаўе #заслаўе