Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у ІІ Адкрытым пленэры “КВЕТКІ РАГНЕДЗЕ”.
Мастацкая падзея ўжо другі раз збярэ не толькі мастакоў але і аматараў гісторыі роднага краю, каб у год беларускай жанчыны аддаць даніну павагі славутай князёўне Рагнедзе.
А 13:00 вас чакае:
🌼Акцыя “Кветкі Рагнедзе” – сумеснае ўпрыгожванне кветкамі крыжа на старажытным гарадзішчы “Замэчак”, дзе ў Х стагоддзі жыла Рагнеда з Ізяславам.
🌼 Экскурсія,
🌼Маляванне. Прафесійныя мастакі і аматары маляваць прысвецяць князёўне свае пленэрныя творы.
🌼Майстар-клас па роспісе свечак.
🌼Падарожжа ў старажытнае Заслаўе з дапамогай VR-акуляраў.
🌼”Археалагічныя раскопкі”. Даследчыя вышукі нетраў зямлі для малодшых удзельнікаў!
0+
+375—44—7200923
Каардынаты: 53.995699, 27.278467