Сябры, зноў запрашаем вас у Музей беларускай маляванкі, каб даведацца пра новыя з’явы народнай творчасці. Гэтым разам мы пазнаёмімся з творчасцю майстрыцы Леанілы Супрановіч з в. Наваселле, што паблізу Заслаўя. У сваіх працах яна аб’ядноўвае выцінанку з маляванкай, чым і зоймуцца наведвальнікі майстэрні музейнага клуба. Кожны створыць каляровую папяровую фіранку ці набожнік на выбар. Удзел па папярэднім запісе: +375-44-7200923. Кошт 8 р.