Выстава працягваецца!
Радасна паведамляем: выстава Чароўныя дываны. Шчодры вечар працуе да 18 студзеня 2026!
Унікальныя дываны, напоўненыя сімволікай і цеплынёй народных традыцыі, працягваюць зачароўваць наведвальнікаў. Гэта шанец яшчэ раз ахінуцца ў свет мастацтва і культурнай спадчыны, адчуць святочную атмасферу.
Месца: #РЫНКАВАЯ_4, Музейна-выставачны комплекс
Да 18.01.2026. Штодня, апрача панядзелка, з 10.00 да 18.30. Па ўваходных квітках.
Не прапусціце магчымасць падараваць сабе і блізкім сустрэчу з сапраўднай магіяй мастацтва!