Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе” прэзентуе часовую выставу, прысвечаную творчасці Валерыя Юзвука “Мой родны кут”. У выставачнай зале прадстаўлены дваццаць жывапісных работ, створаных аўтарам у розныя часы яго творчага шляху. Тут можна пабачыць і царкву Марыі Магдаліны, напісаную ў 1993 годзе, і нацюрморты з кветкамі, і аўтапартрэт, і незавершаны эцюд з царквой, які можна лічыць адной з апошніх работ мастака перад адыходам у іншы свет.
+375 (17) 517 76 11 | gkmz@zaslaue.by | Мы працуем: 9:00 - 17:30. Панядзелак - выходны