+375 (17)no skype addon 544 11 52

Мы працуем:

9:00 - 17:00 акрамя Пн.

Заслаўе

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Гарадзішча "Вал" і былы кальвінскі збор

Гісторыя гарадзішча "Вал", вядомага таксама як заслаўскі замак, пачынаецца на мяжы XI-XIIстст. Кальцавая крэпасць, пабудаваная Уладзімірам Святаславічам, была пакінута, а на тэрыторыі правабярэжнага пасада ўзвялі новы, больш магутны дзяцінец Ізяслаўля.

Археолаг Ю. А. Заяц, які грунтоўна даследаваў старажытны перыяд гісторыі Заслаўя, прыйшоў да высновы, што існавалі істотныя прычыны перамяшчэння ўмацаванага цэнтра горада на тэрыторыю пасада. Па-першае, разрыў паміж крэпасцю (гарадзішчам "Замэчак") і гандлёва-рамесніцкім пасадам ствараў пэўныя нязручнасці як у кіраванні, так і ў забеспячэнні бяспекі жыхароў пасёлка. Па-другое, пасля будаўніцтва ў 20 км ад горада больш мацнейшага дзяцінца Менска значэнне Ізяслаўля як парубежнага ўмацавання знізілася. [9, с. 44. Глядзіце: Літаратура]

Першапачаткова валы, насыпаныя з пяску, былі вышынёй 3-3,5 м.

Іх унутраныя схілы ўмацоўвалі глінай і каменнем, а на асобных участках – драўлянымі канструкцыямі. Палігон гарадзішча меў форму няправільнага чатырохкутніка. На ім пад час раскопак знойдзены рэшткі зрубных пабудоў XII-XVIIстст. [12, с. 27-30]

Пасля пажару, які Ізяслаўль перанёс ў 1127 г. у сувязі з паходам кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча на Полацк, дзяцінец горада хутка аднавіўся. На валах былі ўзведзены новыя драўляныя абарончыя сцены з забароламі (праёмамі для стральбы з лука). [10, с. 29]

У другой палове XVI-XVII ст. адбыліся значныя змены ў сферы ўзбраення, тактыцы аблогі і абароны. Велізарнае значэнне набыла агнястрэльная зброя. Гэта ў сваю чаргу выклікала істотнае ўдасканаленне абарончых умацаванняў. На тэрыторыі Беларусі ўкараняецца бастыённая сістэма фартыфікацыі.

Самая значная перабудова гарадзішча "Вал" – будаўніцтва бастыённага замка – адбылася ў канцы XVIст. і была праведзена ў жыццё ўласнікам горада Янам Янавічам Глябовічам. Замкавая плошча пашырылася да 1,5 га. Вышыня валоў дасягнула 8-9,5 м ці каля 15 м, калі лічыць ад дна рова. Даўжыня курцін вала склала 188, 166, 90 і 60 м. Курціны па вуглах фланкіраваліся чатырма спічастымі бастыёнамі. Яшчэ два паўкруглых бастыёны – паўночны і паўднёвы – засцерагалі падыходы да ўяздных мураваных брамаў. Галоўная брама была пабудавана дв