+375 (17)no skype addon 544 11 52

Мы працуем:

9:00 - 17:00 акрамя Пн.

Заслаўе

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Гарадзішча "Замэчак"

Гарадзішча "Замэчак" – рэшткі ўмацаванага паселішча на паўднева-заходняй ускраіне Заслаўя. Крэпасць была збудаваная ў апошняй чвэрці Х ст. па загадзе Уладзіміра Святаславіча як фарпост паўночна-заходніх межаў ягонай дзяржавы.

На вяршыні ўзгорка, які на 24 м узвышаецца над балоцістай поймай ракі Чарніца, быў узведзены кальцавы вал, на грэбені ўмацаваны зрубнай абарончай сцяной з брустверам і дахам. Абарончая сцяна з баявымі пляцоўкамі дазваляла лучнікам весці кругавы абстрэл. Падыходы да знешніх адхілаў крэпасці перагароджвалі  бязводны роў і нахілены ў бок ворага частакол, уезд на пляцоўку абараняўся брамай-вежай. Правільная геаметрычная форма ўмацаванняў была аптымальнай для існаваўшай ў тыя часы тактыкі захопу і абароны гарадоў.

На ўнутранай пляцоўцы гарадзішча размяшчаліся ў два рады зрубныя дамы, у якіх жылі дружыннікі з сем'ямі. Патрэбы фарпоста задавальняў гандлева-рамесны пасад на беразе Свіслачы. З 985 г. крэпасць і есць той самы летапісны Ізяславаль, звязаны з легендай пра княгіню РагнедуРагвалодаўну. (Падрабязней: Заслаўе ў старажытныя часы).

У якасці крэпасці "Замэчак" функцыянаваў да канца XI ст. Потым умацаваны цэнтр Ізяслаўля перамясціўся на бераг Свіслачы, і ваяры пакінулі гарадзішча.