+375 (17)no skype addon 544 11 52

Мы працуем:

9:00 - 17:00 акрамя Пн.

Заслаўе

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Славутасці

Гарадзішча "Замэчак"

Гарадзішча "Замэчак" – рэшткі ўмацаванага паселішча на паўднева-заходняй ускраіне Заслаўя. Крэпасць была збудаваная ў апошняй чвэрці Х ст. па загадзе Уладзіміра Святаславіча як фарпост паўночна-заходніх межаў ягонай дзяржавы.

На вяршыні ўзгорка, які на 24 м узвышаецца над балоцістай поймай ракі Чарніца, быў узведзены кальцавы вал, на грэбені ўмацаваны зрубнай абарончай сцяной з брустверам і дахам. Абарончая сцяна з баявымі...

Курган у Заслаўі

З сярэдзіны X ст. да пачатку XII ст. курганныя могільнікі з'яўляліся арганічнай часткай планіроўкі сярэднявечнага Заслаўя. Яны былі не толькі месцам пахавання нябожчыкаў, але і ўяўлялі сабой язычніцкую сістэму поглядаў нашых далекіх продкаў на свет, у прыватнасці, культ памерлых. Як правіла, у раннім сярэднявеччы сакральная структура горада складалася з гарадзішча, паселка, курганных могільнікаў і паганскага капішча.

...

Гісторыя гарадзішча "Вал", вядомага таксама як Заслаўскі замак, пачынаецца на мяжы XI-XII стст. Гарадзішча ўзнікла на тэрыторыі правабярэжнага гандлевага пасада і стала асноўным дзяцінцам горада па двух прычынах: па-першае, разрыў паміж старой крэпасцю (гарадзішчам "Замэчак") і гандлева-рамесніцкім пасадам ствараў пэўныя нязручнасці як у кіраванні, так і ў забеспячэнні бяспекі жыхароў паселка, па-другое, пасля будаўніцтва ў 20 км ад горада...

 

Мураваны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі пабудаваны годзе на сродкі Антонія Тадэвуша Пшаздзецкага (1718-1772), уладальніка Заслаўскага графства. Будаўніцтва асноўнага масіва касцёла адбылося паміж 1760 г., калі Антоній завяршыў маёмасныя справы па набыцці графства, і 1772 г., калі магнат памёр у Варшаве.Асвечаны касцёл быў у 1779 годзе. Існуе версія, што аздабленнем храма кіраваў наняты Пшаздзецкімі італьянскі дойлід...

У канцы XVII-першай палове XVIIІ стст. Заслаўе, якім па тым часе валодалі Сапегі, трапіла ў кола асаблівых інтарэсаў магнатаў Пшаздзецкіх: у 1693 г. Юры Станіслаў Сапега (1668-1732) перадае ў заставу Аляксандру Пшаздзецкаму (1660-1732) "…добра Заслаўскія". Пасля смерці апошняга ўладара Заслаўя па лініі Сапегаў Аляксандра Паўла (1672-1734) уся маёмасць цалкам перайшла ва ўладанне да Антонія Тадэвуша Пшаздзецкага (1718-1772):...