+375 (17)no skype addon 544 11 52

Мы працуем:

9:00 - 17:00 акрамя Пн.

Заслаўе

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Запрашаем на тэатралізаваную экскурсію для дзяцей "Калядкі"

Свята пачынаецца каля "Дзіцячага музея міфалогіі і леса". Дзяцей сустракае цетка Ганна ў нацыянальным касцюме і запрашае ў "казачны лес",

дзе іх чакае сустрэча з Бабай Ягой і Лесавіком, з жыхарамі леса-злобнымі і добрымі.

Потым дзеці накіроўваюцца на этнаграфічны комплекс "Млын". У хаце завознікаў(пастаялы двор 20 ст.) яны частуюцца чаем з пранікамі і глядзяць Калядкі. Дзеці гуляюць у гульні,

разучваюць беларускія народныя танцы.

Працяг свята-2 гадзіны.