+375 (17)no skype addon 544 11 52

Мы працуем:

9:00 - 17:00 акрамя Пн.

Заслаўе

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Батлейка. Народны лялечны тэатр

Батлейка- беларускі народны тэатр лялек, спачатку і ў  асноўным на рэлігійную , у прыватнасці біблейскую тэматыку, які атрымаў распаўсюджанне у Беларусі, пачынаючы з 16 ст.

і перажывае адраджэнне ў форме нацыянальнага дзіцячага і каляднага тэатра ў наш час. Блізкія да беларускай батлейкі ўкраінскі вяртэп( найбольш пашыраны ў 18-19 ст.),

і польская шопка (вядомая з 15 ст.).

Зараджэнне батлейкавага тэатра ў Беларусі адносіцца да канца 16-першая палова 17 ст.,  узнікненне батлейкі звязана з каляднымі святамі. На тэрыторыю Беларусі,

батлейка трапіла з Польшчы і Украіны і атрымала распаўсюджанне з 16 ст.  Арганізатарамі відовішчаў звычайна былі  законнікі каталіцкіх ордэнаў , вучні калегій.  Распаўсюджванню батлейкі спрыялі вандроўныя семінарысты, якія ўносілі ў рэпертуар сюжэты школьнага тэатра. 

У рэпертуар батлейкі, побач з рэлігійнай п'есай "Цар Ірад", народнай драмай "Цар Максіміліян", уваходзілі таксама жанравыя сцэны  " Мацей і доктар", "Антон з казой і Антоніха",

"Вольскі-купец польскі", "Паніч" і інш. насычаныя сацыяльнай сатырай. 

У перыяд 17-18 ст.  батлейка актыўна звяртаецца да народна-камедыйных , свецкіх па характары пастановак. 

Лічыцца , што з развіццём і станаўленнем прафесійнага тэатра ў Беларусі, Батлейка саступіла папулярнасцю апошняму.  Прадстаўленні Батлейкі даваліся да пач. 20 ст.