+375 (17)no skype addon 544 11 52

Мы працуем:

9:00 - 17:00 акрамя Пн.

Заслаўе

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Навіны

16.06.2012

16 чэрвеня 2012 г. а 15.30 у памяшканні музейна-выставачнага комплексу ДУ "Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" (вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе) адбудзецца адкрыццё выставы "The Parallel World" ("Паралельны свет") берасцейскай мастачкі Нілы Гарчанюк.

18.05.2012

18 траўня 2012 г. а 17.00 у памяшканні музейна-выставачнага комплексу ДУ "Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" (вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе) мае адбыцца адкрыццё выставачнага праекта "EXIT-І". Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе" і Інстытут імя Гётэ ў Мінску прэзентуюць мастацкі праект, які ўяўляе рэфлексію на нямецкія кінатэксты пачатку ХХ ст. і адначасова з'яўляецца сацыяльнай і культурніцкай рэфлексіяй на тэмы, якія былі паднятыя ў нямецкім экспрэсіянізме і актуальныя і дагэтуль: страх, трагічнасць ва ўзаемадзеянні чалавека і асяроддзя.

19.04.2012

Польскі Інстытут у Мінску Выдавецтва "Галіяфы" Музей-запаведнік "Заслаўе" Прэзентуюць кнігу Мікалая Паграноўскага "Інтэрпрэтацыі"

10.04.2012

З друку выйшлі матэрыялы навуковых канферэнцыяў "Заслаўе. Карані нашага радаводу" і "Старажытныя гарады", якія прайшлі на базе ДУ "Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе".

07.04.2012

7 красавіка а 14.00 у памяшканні музейна-выставачнага комплексу Гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе" (вул. Рынкавая, д. 4, г. Заслаўе) мае адбыцца адкрыццё ІІ выстава серыі "Этнаграфія гарадскога мастацтва" - "Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва". У адкрыцці маюць узяць удзел мастакі-аўтары работ, удзельнікі шэрагу беларускіх і замежных выставаў, пленэраў дэвіянтанага мастацтва Генадзь Грышэль, Міша Буліч, Андрэй Рэўтовіч, Канстанцін Ладошкін.

Страницы