+375 (17)no skype addon 544 11 52

Мы працуем:

9:00 - 17:00 акрамя Пн.

Заслаўе

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Запрашаем на выставу Васіля Касцючэнка "Стрыманыя імгненні"з 17 лістапада па 12 снежня

15.11.2017

Васіль Касцючэнка з пакалення беларускіх мастакоў, якім удалося пазбегнуць уплыву псеўдаакадэмічнай традыцыі.

У яго творах маляўнічая стыхія стрымліваецца парой адным лакальным колерам (часцей за ўсё гэта бывае чырвоны).

Экспансія чырвонага - гэта своеасаблівы камертон па многіх маляўнічых працах; часам гэта успрымаецца як нейкая скрыя, якая дае магчымасць

мастаку паслядоўна раскрыць "тэму чырвонага" у розных танальнасцях.

Васіль Касцючэнка-актыўны удзельнік Рэспубліканскіх, Усесаюзных, Міжнародных выстаў Беларусі, Расіі, Швецыі, Бельгіі, Францыі, Люксембурга, Вены.

У студзені 2007 г. яму была прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё і прапаганду

беларускага выяўленчана мастацтва, актыўную выставачную дзейнасць.  Жыве і працуе ў Мінску.

Вярнуцца да спісу навін