+375 (17)no skype addon 544 11 52

Мы працуем:

9:00 - 17:00 акрамя Пн.

Заслаўе

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Запрашаем на выстаўку "Давайце пагуляем" з 13 лютага па 31 сакавіка

13.02.2018

Беларускія народныя гульні і загадкі – неад’емная частка духоўнай культуры народа, адна са старажытных форм народнай творчасці.

Выстаўка прапануе наведвальнікам праверыць сваю кемлівасць і спрытнасць, паадгадваўшы народныя загадкі і пагуляўшы ў гульні. Каб сучаснікам было лягчэй, на выстаўцы не проста дэманструюцца экспанаты, амаль кожны з іх – падказка, або адгадка загадкі.

Прадстаўлены прадметы з розных калекцый: прылады працы, адзенне, абсталяванне і іншыя. Дэманструецца мультыплікацыйны фільм-гульня. 

Завітайце да нас – сумна нябудзе!

Вярнуцца да спісу навін