+375 (17)no skype addon 544 11 52

Мы працуем:

9:00 - 17:00 акрамя Пн.

Заслаўе

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Выстава Эміліі Фокінай "Дарагі і дарагая"

27.04.2018

28 красавіка ў Гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе” адкрываецца мастацкая выстаўка “Дарагі і дарагая” Эміліі Аляксандраўны Фокінай.

Жывапіс Эміліі Аляксандраўны - гэта фантастычныя казачныя кампазіцыі, дзе галоўная роля належыць птушкам і жывёлам. У творчасці мастачкі яны сталі адлюстраваннем сучаснай сітуацыі ў свеце і выразам пункта гледжання, глыбокіх перажыванняў аўтара. У абліччы "дзіўных звяроў" і выяў увасобіліся асаблівасці чалавечага ўспрымання часу і прасторы, напруга, задуменнасць, мімалётныя пачуцці.

Адкрыццё выстаўкі адбудзецца 28 красавіка ў 11 гадзін па адрасе: г. Заслаўе, вул. Рынкавая, 4, музейна-выставачны комплекс.

Вярнуцца да спісу навін