+375 (17)no skype addon 544 11 52

Мы працуем:

9:00 - 17:00 акрамя Пн.

Заслаўе

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Сардэчна запрашаем на мастацкую выставу "Заслаўе. Зімовыя краявіды ". З 15 снежня па 15 студзеня.

13.12.2017
.

 

Заслаўская зямля, багатая на маляўнічыя куточкі і шматлікія паданні вабіць жывапісцаў, графікаў. Знаёмыя архітэктурныя дамінанты горада – Спаса-Праабражэнская царква і касцёл Раждзяства Святой Дзевы Марыі, вуліцы, будынкі і ваколіцы асабліва таямніча выглядаюць зімой. Атмасфера зімовага Заслаўя не пакідае раўнадушнымі мастакоў. На палотнах розных аўтараў адны і тыя ж месцы горада выглядаюць па-рознаму: дзіўным чынам горад жыве ў дзвюх вымярэннях – сучаснасць, бачна ахутаная сівой даўніной.

Наведаць выстаўку можна па адрасе: Заслаўе, вул. Рынкавая, 4. Музейна-выставачны комплекс працуе з 9-00 да 17-00, даведкі па тэлефоне: 544 11 52.

Вярнуцца да спісу навін