+375 (17)no skype addon 544 11 52

Мы працуем:

9:00 - 17:00 акрамя Пн.

Заслаўе

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Працуе выстава" Вясна, Надзея, Прыгажосць, Мода сярэдзіны 20 ст." з 13 мая-па 13 ліпеня

23.05.2017

Сярэдзіна 20 ст. для Савецкага Саюза стала складаным і адначасова адным з самых стабільных і спакойных перыядаў гісторыі.

Рэспублікі з цяжкасцю аднаўляліся пасля кровапралітнай вайны.  У многіх рэгіёнах жыццё заставалася такім жа цяжкім, як і ў 40-я гады:

не хапала самага неабходнага, даводзілася шмат працаваць. Але настрой у людзей быў радасным: вайна, з усімі яе жахамі скончылася. Можна працаваць і ладзіць планы на будучыню, 

жыць звычайным мірным жыццём. Жанчыны ж марылі пра лёгкія яркія сукенкі, стаміўшыся ад ваенізаваных фасонаў. Пакуль прамысловасць з цяжкасцю перастройвалася,

прыватныя краўцы шылі ўборы па апошняму слову моды. 

Дзякуючы развіццю міжнародных сувязяў паміж СССР і капіталістычнымі краінамі ў савецкі побыт пранікае інфармацыя аб заходняй спажывецкай культуры,

людзі атрымліваюць усё больш магчымасцяў даведвацца пра навінкі замежнай моды.

На выстаўцы "Вясна, надзея, прыгажосць" прадстаўлены прадметы адзення, пашытыя у краўчых, фабрычнай вытворчасці абутак, сумкі, упрыгажэнні,

фотаздымкі, інтэрнет копіі савецкіх плакатаў і рэкламы перыяду 1950-60-хх гг. Выстаўка складаецца з экспанатаў з уласных фондаў гісторыка-культурнага музея-запаведніка

"Заслаўе", а таксама з рэчаў, узятых на час правядзення выстаўкі ў жыхароў Заслаўя і Мінска.

Выстаўка прысвячаецца людзям, якія ў пасляваенны час здзейснілі працоўны подзвіг- паднялі з руін краіну, якія ў складаных умовах жылі,

марылі, спадзяваліся.

 

Вярнуцца да спісу навін