+375 (17)no skype addon 544 11 52

Мы працуем:

9:00 - 17:00 акрамя Пн.

Заслаўе

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Масленіца (з 17.02.2017 па 5.03.2017)

19.01.2017

Месца правядзення:

1. Дзіцячы музей міфалогіі і леса;

2. Этнаграфічны комплекс "Млын" - хата завознікаў.

Працягласть: 1 г. 30 хв.

Колькасць удзельнікаў: 6 чал.

I. Свята пачынаецца з тэатралізаванай экскурсіі ў Дзіцячым музеі міфалогіі і леса. Дзяцей сустракае цетка Ганна і запрашае ў "чароўны лес". Пасля Дзяцей чакае сустрэча з Лясным дзядком у сапраўдным лесе, дзе яны разам з ім, будуць будзіць мядзьведзя. На прыканцы ўсе разам гуляюць у гульні.

II. Потым дзеці накіроўваюцца ў этнаграфічны комплекс "Млын". С пачатку - азнакамляльная экскурсія на паравым млыне пач. ХХ ст. Каля хаты завознікаў дзяцей сустракае гаспадыня, запрашае ў першую палову хаты "сенцы", праводзіць экскурсію.

III. Дзяцей запрашаюць прайсці ў "чыстую" палову хаты, дзе яны частуюцца гарбатай з пранікамі (ці іншым печывам).

IV. Пасля дзеці глядзяць абрад "Масленіца", гуляюць ў гульні, спяваюць.

V. На прыканцы дзеці апранаюцца, выходзяць на пляцоўку і спальваюць чучала "Зімы".

ПЫТАННІ ПА ТЭЛЕФОНЕ: 544 11 52

Вярнуцца да спісу навін