+375 (17)no skype addon 544 11 52

Мы працуем:

9:00 - 17:00 акрамя Пн.

Заслаўе

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Адкрыццё выставы Леаніда Гоманава " Гартаючы дзённік падарожжаў".Выстава будзе праходзіць з 8 па 27 жніўня.

07.08.2017

Леанід Гоманаў - мастак-жывапісец, член Беларускага саюза мастакоў, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтваў, старшыня журы Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі». Нароўні з жывапісам працуе ў галіне плаката і кніжнай графікі і з'яўляецца мастаком-афарміцелем альбома-каталога выставачных работ па выніках Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі». 

З сярэдзіны 1990-х гг. мастак штогод па два-тры разы выязджае на пленэрныя форумы. Пейзажы Леаніда Гоманава - гэта не проста замалёўкі прыроды: жывапіс яго дакладна перадае лёгкасць і прастату, ледзь улоўны рух прыроды.«Пішу вельмі хутка, стараюся ўхапіць момант» - кажа Леанід.

Вярнуцца да спісу навін