+375 (17)no skype addon 544 11 52

Мы працуем:

9:00 - 17:00 акрамя Пн.

Заслаўе

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

18 красавіка адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы Пятра Шарыпы

14.04.2017

Пётр Шарыпа- адзін з буйнейшых майстроў беларускага жывапісу другой паловы 20 стагоддзя. Яго творчасць

вылучаецца стылістычнай цэльнасцю і рэдкім каларыстычным дараваннем. Асабліва ярка гэтыя якасці праявіліся ў жанры пейзажа.

Пётр Шарыпа працягваў і развіваў лепшыя традыцыі пленэрнага жывапісу, якія былі закладзеныя І.Левітанам, С.Жукоўскім, В. Бялыніцкім-Бірулей.

Але хутка ён выпрацаваў свой стыль, адметны і абсалютна пазнавальны.  Матывы для сваіх эцюдаў мастак знаходзіў на роднай Аршаншчыне, Браслаўшчыне,

Міншчыне. Натхняўся цудоўнай старажытнай архітэктурай Полацка, Гальшан, Пінска, Мядзеля. Любіў пісаць і тонка адчуваў прыгажосць памежных станаў прыроды: 

ранняй вясны, глыбокай восені. Пятра Шарыпу па праву можна назваць песняром воблачнага беларускага неба. Ён віртуозна ўмеў перадаваць ягонае свячэнне і вечную зменлівасць.

На выставе прадстаўлены карціны з фондаў Гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе" і з калекцыі дачкі мастака.

Выстава працягнецца да 10 траўня.

Музей працуе : Аўт.-Нядзеля, 9.00-17.00

Вярнуцца да спісу навін