+375 (17)no skype addon 544 11 52

Мы працуем:

9:00 - 17:00 акрамя Пн.

Заслаўе

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

02.03.2017 адкрыццё выставы "...І заплакалі струны жывыя"

01.03.2017

02.03.2017 адбудзецца адкрыццё выставы эксклюзіўных музычных інструментаў беларускіх майстроў. Удзельнікі выставы- Блахін Аляксандр, Гром Дзяніс, Дашкоў Іван,

Мазоўка Ганна, Праймава Марыя, Раманоўскі Міласлаў, Савельеў Іван, Смут Сяргей, Чубрык Сяргей, Чумакоў Алесь, Яскевіч Аляксей. На выставе будуць прадстаўлены такія інструменты, як дуда, ліра, гуслі, цымбалы, дудка, акарына, жалейка, чаротка, свісцелка.

Народныя інструменты стагоддзямі гучалі на роднай зямлі. Яны ўпрыгожвалі штодзённы побыт, неслі працавітым беларусам радасць і аптымізм, надзею на светлую будучыню.З дапамогай музычных інструментаў нашы продкі наладжвалі кантакт з патаемнымі сіламі навакольнай прыроды падчас абрадаў каляндарна-земляробчага і сямейна-побытавага кола, стваралі ўмовы для аднаўлення фізічных сіл і страчанай эмацыянальнай раўнавагі.

Адкрыцце адбудзецца а 16 гадзіне, уваход на адкрыцце бясплатны.

 

 

Вярнуцца да спісу навін