+375 (17)no skype addon 544 11 52

Мы працуем:

9:00 - 17:00 акрамя Пн.

Заслаўе

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Музейныя экспазіцыі

Будынак музейна-выставачнага комплексу

Музейна-выставачны комплекс гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе" быў адчынены пасля папярэдняй рэканструкцыі ў жніўні 1992 г. З агульнай плошчы двухпавярховага будынка вылучаны тры экспазіцыйныя залы, дзве з якіх адведзены пад доўгатэрміновыя выстаўкі.

На першым паверсе размясцілася зала габеленаў. Яна хвалюе пачуцці наведвальнікаў сваёй урачыстасцю. У 1991-1992 гг. па жывапісных...

Этнаграфічны комплекс "Млын"

Млын

Паравы млын у Заслаўі – унікальны помнік мукамольнай вытворчасці пачатку XX ст. Ён пабудаваны ў 1910 г. на сродкі заможнага жыхара горада Мяхедка-Савіцкага і ўяўляе сабой драўляны трохпавярховы будынак. Спачатку жарнавы пастаў млына працаваў ад моцы паравога рухавіка, так званага лакамабіля, кацёл якога паліўся дровамі.

У 30-я гады лакамабіль быў...

Мінскі ўмацаваны раён быў часткай абарончай зоны заходніх прымежных акругаў, якія ствараліся з канца 1920-х гг. да 1940 г. па старой мяжы СССР. Асноўная частка дотаў (доўгачасовых агнявых пунктаў) – 294 адзінкі – была пабудавана ў перыяд 1932-1934 гг. Умацаваны раён пачынаўся паўночней Плешчаніц і праходзіў праз Заслаўе і Дзяржынск за Станькава, з агульнай працягласцю па фронту каля 140 км.  Пасля пераносу мяжы на захад у...

Некалі ў сівую даўніну, маюцца на ўвазе язычніцкія часы нашай гісторыі, погляд продкаў беларусаў на светабудову вызначыла першародная прырода. Пасяленні і гарадзішчы нашых прашчураў паўсталі на ўлонні вялізных лясных гушчароў, па берагах азёраў і рэчак, пасярод амаль непраходных балотаў. Сёння цяжка здагадацца, наколькі непралазнымі былі старадаўнія лясныя абшары, якой багатай і разнастайнай была іх флора і фауна, насколькі...