+375 (17)no skype addon 544 11 52

Мы працуем:

9:00 - 17:00 акрамя Пн.

Заслаўе

Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Гісторыя Заслаўя

Заслаўе ў старажытныя часы (X-XII стст.)

З далекага мінулага людзі абжывалі багатую на ўзвышшы і ўрочышчы зямлю Заслаўшчыны. Вядома, што яшчэ ў бронзавым веку на тэрыторыі Заслаўя існавала невялікае паселішча. Яно размяшчалася на правым беразе Свіслачы. Ящчэ адным прыкладам засялення з'яўляецца Лабэнскае гарадзішча, выяўленае археолагамі ў 3 км ад Заслаўя каля в. Лабэншчына і аднесенае імі да ранняга жалезнага веку.

Заснаванне і назва горада непасрэдна звязана са старажытным паданнем аб непакорлівай князеўне Рагнедзе (960?-1000), дачцы князя полацкага Рагвалода. Князёўна была сілай узята ў жонкі наўгародскім князем Уладзімірам Святаславічам (будучым хрысціцелем Кіеўскай Русі) пасля захопу Полацка і забойства яго дружыннікамі княжацкай сям'і ў 978 г., згодна з запісам Лаўрэнцьеўскага летапісу, датаваным 1128 г., з мэтай помсты княгіня ажыццявіла замах на жыцце Уладзіміра, якое завяршылася няўдачай.

Паводле звычаяў тых часоў ей пагражала пакаранне смерцю ад рукі мужа. Выратаваў яе малалетні сын Ізяслаў (?-1001), які з мячом падняўся перад бацькам. Уладзімір замяняе смяротнае пакаранне на выгнанне і высылае Рагнеду разам з сынам далей ад Кіева, на ўскраіну Полацкіх зямель. Пасяляе ў вярхоўях Свіслачы, у памежавай крэпасці, якую ў гонар смелага княжыча называе Ізяслаўлем. Сення руіны гэтай крэпасці вядомыя навукоўцам, жыхарам горада і наведвальнікам гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе" як гарадзішча "Замэчак".

Прыезд княгіні з сынам ператварыў горад-крэпасць у адміністрацыйна-ваенны цэнтр Полацкай зямлі. І гэтую ролю Ізяслаўль захаваў і пасля ад'езду Ізяслава ў Полацк. Вядома, што ў 988 г., прыняўшы хрысціянства, Уладзімір перадаў Ізяславу ва ўладанне Полацкае княства, і з гэтых часоў ім валодалі толькі нашчадкі Ізяслава, якія называліся "Рагваложымі ўнукамі”. Размяшчэнне Ізяслаўля на адным з адгалінаванняў воднага шляху "з варагаў у грэкі" спрыяла развіццю гандлю. У горад трапляла прадукцыя з суседніх і далекіх краін: зброя, керамічны посуд, дарагія візантыйскія тканіны, скандынаўскія фібулы і бранзалеты, шкляныя, сердалікавыя і крышталевыя пацеркі. У абмен вывозілі багацці сваей зямлі: каштоўныя футра, мед і воск. З'яўленне крэпасці садзейнічала хуткаму павелічэнню насельніцтва неўмацаванага паселішча на беразе Свіслачы, плошча якога ў канцы XI ст. дасягнула 9-9,5 га. Жыхары паселішча займаліся паляваннем і ворным земляробствам, гандлем і рамяством, гадавалі жывелу, разводзілі агароды.

Як і для іншых гарадоў Полацкага княства, значнай падзеяй у жыцці Ізяслаўля стала прыняцце хрысціянства ў якасці афіцыйнай рэлігіі. Летапіснае паданне распавядае нам, што пасля 988 г. Уладзімір Святаслававіч, ужо Хрысціцель, прапанаваў Рагнедзе замужжа за адным са сваіх баяраў. Ганарлівая князеўна і на гэты раз адмовіла яму, а каб адмова апынуўся беззваротным, яна вырашыла прыняць пострыг пад імем Анастасія і стала адной з першых прысвечаных у веру Хрыстову ў Полацкім княстве. Сярод некаторых даследчыкаў заслаўскай даўніны распаўсюджана гіпотэза аб заснаванні Рагнедай на Чорнай гары ў Заслаўі манастыра, у якім князеўна і памерла, аднак дакументальна і археалагічных як першая, так і другая гіпотэзы не пацвярджаюцца.

На мяжы XI-XII стст. у планіроўцы Ізяслаўля адбыліся істотныя змены. Кальцавая крэпасць, заснаваная Уладзімірам. Святаславічам, была пакінута, а на правым беразе Свіслачы, на месцы, дзе праз некалькі стагоддзяў падняўся заслаўскі замак, адбылося будаўніцтва новага, больш магутнага дзяцінца горада. Гэтыя змены супалі з вылучэннем Ізяслаўскай воласці ва ўдзельнае княства, якое ўпершыню згадваецца ў летапісах пад 1127 г. у сувязі з паходам кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча на Полацк. Пасля жорсткай аблогі Ізяслаўль быў спалены. Валодаў Ізяслаўлем у гэты неспрыяльны час князь Брачыслаў. У другой палове XIII ст. ен спазнаў сапраўдную катастрофу і прыйшоў у заняпад. Жыцце Ізяслаўля, у прыватнасці, на пасадзе, амаль спынілася і доўгі час была абмежаваная валамі.

Заслаўе ў часы Вялікага княства Літоўскага (XIII-XVI стст.)

У другой палове XIII ст. горад Заслаўе падвергнуўся страшнаму разгрому і спусташэнню. Жудасны пажар знішчыў амаль усю забудову як на дзядзінцы, так і на пасадзе. Ніякіх летапісных звестак аб гэтай трагедыі да нас не дайшло. Толькі археалагічныя раскопкі дазволілі нам даведацца пра яе.

Паводле гістарычных крыніц, першым уладальнікам Заслаўя ў так званы літоўскі перыяд гісторыі Беларусі быў Яўнут Гедымінавіч – малодшы сын вялікага князя Гедыміна. Усе летапісы, апавядаючы пра падзеі XIV ст., захавалі весткі пра тое, што сын вялікага князя Гедыміна Кейстут, які валодаў заходняй часткай дзяржавы (Жамойцю, Гарадзенскай і Берасцейскай землямі), перадаў горад Заслаўе свайму малодшаму брату Яўнуту ў 1345 г. Адбылося гэта падзея пры наступных абставінах. Вялікі князь Гедымін перадаў уладу ў 1341 г свайму любімаму малодшаму сыну Яўнуту. З гэтым не маглі пагадзіцца старэйшыя браты – Альгерд і Кейстут. Паміж братамі ўспыхнула барацьба за ўладу.

Альгерд і Кейстут дамовіліся дзейнічаць узгоднена, каб у адзін дзень увайсці ў Вільню і захапіць вялікакняскі замак. Але Альгерд не паспеў да Вільні ў прызначаны час, і Кейстут вымушаны быў дзейнічаць самастойна. Рухаючыся з Трокаў хуткім маршам, ен захапіў Вільню. Яўнут, убачыўшы небяспеку для сябе, уцек на Тураву гару. Правеўшы там ноч, ен прастудзіўся і адмарозіў сабе ногі (падзеі адбываліся зімою ў пачатку 1345 г.). Тут Яўнут быў схоплены ў палон і прыведзены да Кейстута, які загадаў узяць Яўнута пад варту. З-пад варты яму ўдалося збегчы. Ен уцек спачатку ў Смаленск, а затым у Маскву, да вялікага князя Сямёна Іванавіча. Але праз два гады Яўнут вярнуўся на Радзіму, памірыўся з братамі і атрымаў ва ўладанне ізяслаўскі ўдзел. Магчыма з-за таго, што адносіны з братамі былі складаныя, ен не стаў карыстацца гербам вялікіх князеў "Пагоня", а стварыў свой уласны герб з выявай ільва.

Яўнут (у хрышчэнні Іван) стаў роданачальнікам князеў Заслаўскіх або Жаслаўскіх. Ен пакінуў пасля сябе двух сыноў – Сямена і Міхаіла. Пра тое, ці пакінуў пасля сябе патомкаў Сямён, невядома. Другі сын Міхаіл загінуў у бітве з татарамі на р. Ворскле ў 1399 г. У яго засталіся два сыны - Андрэй і Юрый. Калі пачалася феадальная вайна 1432-1439 гг. паміж Жыгімонтам Кейстутовичем і Свідрыгайлам, то Андрэй першапачаткова прымкнуў да Свідрыгайлы, але затым здрадзіў яму і перайшоў на бок Жыгімонта. Свідрыгайла быў разгневаны такой здрадай і ў 1434 г. напаў на Заслаўе, цалкам спаліў горад і замак. Сапраўднасць летапісных звестак поўнасцю пацвярджаюць вынікі археалагічных раскопак. У культурным пласце XV ст. на тэрыторыі замка былі добра бачны сляды вялікага пажару, але пасля гэтага абарончыя збудаванні былі хутка адноўлены.

Андрэй не меў дзяцей, таму Заслаўе цалкам перайшло да яго брата Юрыя, а потым да адзінага сына Юрыя – Івану, які валодаў горадам да канца XV ст. Пасля смерці Івана Заслаўе было падзелена паміж яго сынамі – Міхаілам, Федарам і Багданам. Старэйшы сын Міхаіл ажаніўся з княжной Юліянай Іванаўнай Мсціслаўскай, адышоў ад грамадскіх спраў, стаў уладальнікам Мсціслаўля і пасля гэтага стаў зваць сябе князем Мсціслаўскім. У Багдана было 4 дачкі, ен памер у 1530 г. Яму належала трэцяя частка Заслаўя, якая і была падзелена паміж сестрамі. У сярэдняга брата Федара было дзве дачкі. Адна з іх памерла ў маладосці, а другая, Ганна, выйшла замуж за віленскага ваяводу Яна Юравіча Глябовіча ў 1537 г. У пасаг Ганна Федараўна прынесла большую частку маентка Заслаўе. Пасля смерці мужа Ганна Федараўна выкупіла сабе астатнюю частку горада. У 1560 г. маентак заслаўе быў поўнасцю ў яе руках.

У 1562 г. у сувязі з паўналеццем сына Яна Янавіча Глябовіча Ганна Федараўна перадала яму ўсе бацькоўскія ўладанні. 22 красавіка 1583 г. ен юрыдычна замацоўвае за сабой права аднаасобна валодаць Заслаўем. Род Глябовічаў з'яўляўся адным з самых уплывовых у Вялікім княстве. Пан Ян Юравіч Глябовіч быў нашчадкам знакамітага літоўскага роду Манівідавічаў (гэта палажэнне аспрэчваюць некаторыя даследчыкі). Ен зрабіў выдатную службовую кар'еру. У 1528-1532 гг.  – віцебскі ваявода, у 1532-1542 гг. – полацкі ваявода, у 1542-1549 гг. – віленскі ваявода, у 1542-1549 гг. – бабруйскі і барысаўскі стараста, у 1546-1549 гг. – канцлер Вялікага княства Літоўскага. З усіх вышэйпералічаных яго пасад найвышэйшай была, несумненна, пасада ваяводы віленскага. Ваявода віленскі займаў першае месца ў паны-радзе – ўрадзе Вялікага княства. Фактачна Ян Юравіч быў прэм'ер-міністрам Вялікага княства. Таксама вельмі паспяховамі ў маемасных адносінах былі тры шлюбы Яна Юравіча. Асабліва трэці – шлюб з спадчынніцай заслаўскіх уладанняў Ганнай Федараўнай Заслаўскай. У выніку гэтага шлюбу Ян Юравіч далучыў да сваіх значных зямельных уладанняў амаль уся спадчына князеў Заслаўскіх. Вельмі важным было і тое акалічнасць, што дзякуючы гэтаму шлюбу Ян Юравіч парадніўся з вялікакняскім родам Гедымінавічаў.

Для гісторыі Заслаўя важнае значэнне мае дзейнасць сына Яна Юр'евіча ад трэцяга шлюбу – Яна Янавіча Глябовіча. Ен нарадзіўся ў 1544 г. Атрымаў выдатную па тым часе адукацыю. Валодаў польскай, лацінскай, французскай мовамі. Падчас нападу маскоўскага войска на Полацк зімой 1563 г. Ян Глябовіч прыняў актыўны ўдзел у абароне старажытнага беларускага горада. Гісторык Мацей Стрыйкоўскі адзначае мужнасць дзевятнаццацігадовага юнака. Абараніць горад не ўдалося, і Ян Янавіч трапляе ў палон. Яго прыводзяць да Івана Грознага. Ен годна трымаецца на допытах перад царом. Разам з іншымі палоннымі яго адпраўляюць у Маскву, дзе ен, нягледзячы на сваё становішча, збірае і перадае карысную інфармацыю на радзіму. Праз некалькі гадоў Ян Янавіч у выніку абмену палоннымі вярнуўся ў Вялікае княства Літоўскае. У 1579 г. Ян Янавіч ўдзельнічае ў штурме Полацка, а таксама ў паходзе Стэфана Баторыя на Вялікія Лукі і Пскоў. Пры Яну Янавічу Заслаўе становіцца рэзідэнцыяй роду Глябовічаў. У гэты час старажытны горад дасягнуў свайго найвышэйшага росквіту.

Заслаўе ў часы Рэчы Паспалітай (1569-1795 гг.)

Пасля працяглых перамоваў у 1569 г. агульны сойм у Любліне прыняў акт аб'яднання Польскай Кароны і Вялікага Княства Літоўскага ў адну дзяржаву – Рэч Паспалітую (Рэспубліку) абодвух народаў. Аб'яднанне з Каронай дазволіла прыпыніць вайну з маскоўскімі войскамі і пазбегнуць фізічнага знішчэння большасці насельніцтва, а таксама адрадзіць гаспадарку, але яно мела і адмоўныя наступствы. Люблінская унія адкрыла шлях шырокаму польскаму ўплыву. У гэты перыяд у новай дзяржаве вялася вострая палітычная і канфесійная барацьба. Шляхам складаных абменаў і кампенсацый з сваякамі 22 красавіка 1583 г. Жаслаўль – так тады называўся горад - разам з замкам у спадчынную маемасць атрымаў падскарбій земскі і пісар ВКЛ (з 1586 г., ваявода Трокскі) Ян Янавіч Глябовіч (1544-1590). Магнат меў намер зрабіць Жаслаўль сваей рэзідэнцыяй, таму пачынае кардынальную перабудову замка: пашырае яго плошчу, павялічвае вышыню валоў, узмацняе абарону бастыеннай сістэмай.

Пры дапамозе плаціны на Свіслачы замкавы роў і прызамкавыя нізіны запаўняюцца вадой, вакол умацаванняў узнікае штучнае возера. Праезды ў замак з боку горада і ад ракі абараняюцца каменнымі варотамі. На ўнутранай пляцоўцы ўзводзіцца парадны палац і велічны пратэстанцкі храм (кальвінскі збор), паколькі Ян Глябовіч быў паслядоўнікам пратэстанцкага вучэння Жана Кальвіна. Перажыўшы гістарычныя катаклізмы, храм цудам захаваўся да нашых дзен. Ен з'яўляецца высокамастацкім прыкладам готыка-рэнесанснага будаўніцтва. (Больш падрабязна: гарадзішча "Вал" і былы кальвінскі збор). Згодна сваім перакананням, Ян Янавіч спрыяў кальвіністам і клапаціўся аб развіцці ў горадзе асветы. Ен наладзіў вытворчасць паперы, на яго прадукцыі вадзяным знакам быў герб роду Глябовічаў – "Ляліва". У пачатку 1570-х гг. у Жаслаўльскі замак быў запрошаны вядомы гуманіст, рэлігійны рэфарматар, кальвініст Сымон Будны, які тут скончыў працу над перакладам Бібліі на польскую мову.

У перыяд уладарання Я. Я. Глябовіча асаблівага росквіту дасягае вытворчасць керамічнай кафлі. Высокім густам і вытанчанасцю вылучалася гербавая кафля, на партрэтных кафлях майстры з вялікай дакладнасцю перадавалі рысы твару, дэталі адзення. Крыху пазней была засвоена вытворчасць паліхромнай, пакрытай рознакаляровай палівай кафлі.

Ян Янавіч Глябовіч меў двух сыноў – Яна і Мікалая. Першы памер у маладосці. Пасля смерці бацькі Жаслаўль перайшоў ва ўласнасць Мікалая Глябовіча. Падчас руху процідзеяння распаўсюджванню пратэстантызму - Контррэфармацыі Мікалай перайшоў у каталіцтва, адабраў замкавы храм у кальвіністаў і перадаў яго каталікам. Такім чынам, кальвінскі збор быў пераасвячоны ў касцел св. Міхаіла Архангела. Акрамя перадачы каталікам пратэстанцкага храма, М. Я. Глябовіч у 1625 г. будуе ў горадзе каля рынкавай плошчы драўляны касцел Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.

У XVII ст. адбылася новая трансфармацыя назвы горада, звязаная з паланізацыяй уладальнікаў. Усе часцей у пісьмовых крыніцах ен называецца Заславам. Будаўніцтва бастыеннага замка і мураванага палаца дазволіла Глябовічам атрымаць тытул графаў. Мікалай Глябовіч быў першым са свайго роду, хто ўжываў гэты прэстыжны тытул. Вясковыя акругі Заслава набылі статус Заслаўскага графства.

У 1654 г. Рэч Паспалітая ўступіла ў працяглую вайну з Расіяй, якая атрымала назву «крывавы патоп». Ужо ў 1655 г. рускія войскі акупавалі амаль усю тэрыторыю Беларусі. Археалагічныя крыніцы сведчаць, што падчас гэтай самай страшнай вайны ў гісторыі Беларусі, Заслаў быў спалены, каменныя замкавыя брамы і палац цалкам зруйнаваны. Праз шлюб з Хрысцінай Барбарай Глябовіч, унучкай Мікалая, Заслаўскае графства перайшло ў маемасць магната Казіміра Сапегі, які памер у 1720 г. Валодаць графствам па дасягненні паўналецця пачаў яго сын Ежы. Ежы Сапега неаднаразова здаваў Заслаў і Заслаўскае графства ў арэнду. Часовыя гаспадары не былі зацікаўлены ў развіцці горада, імкнуліся выціснуць з графства як мага больш прыбыткаў найменшымі сродкамі. Забудова горада паступова прыходзіла ў заняпад, насельніцтва памяншалася.

У 1753-1760 гг. горад разам з Заслаўскім графствам набыў у Сапегаў войт мінскі, рэферэндарый літоўскі, а з 1764 г. падканцлер Вялікага княства Літоўскага Антоній Тадэвуш Пшаздзецкі (1718-1772). У канцы свайго жыцця ен прыступіў да будаўніцтва мураванага касцела Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі на месцы драўлянага, пастаўленага на рынкавай плошчы (супадае з сучаснай гарадской) яшчэ Мікалаем Глябовічам. Аб тым, якое значэнне надаваў гораду і храму адзін з найбольш уплывовых магнатаў Рэчы Паспалітай, распавядае яго тэстамент: "Але, калі смерць мая настане ў Літве (Вялікім Княстве Літоўскім – заўв. Рэд.), тады мае цела павінна быць пахавана без усялякай пыхі ў склепе Заслаўскага касцела, які я пабудаваў для сваей сям'і." (Больш падрабязна: касцел Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі).

Неабходна растлумачыць, што да набыцця заслаўскага графства Пшаздзецкія рухаліся мэтанакіравана не адзін дзесятак гадоў, пачынаючы з арэнды, якая была ажыццеўлена яшчэ ў 1693 г. пры Аляксандры Пшаздзецкім. Атрыманне ў маемасць графства было для роду Пшаздзецкіх справай прэстыжу. Завяршэнне будаўніцтва барочнага касцела, які сення, нібыта ўрачыстая шырма, узвышаецца над гарадской плошчай і ўражвае гнуткай пластыкай галоўнага фасада, яго аздабленне, а таксама ўзвядзенне радавога гнязда – унікальнага для гісторыі і культуры нашай краіны палацава-паркавага комплексу – выпалі на долю сыноў Антонія Пшаздзецкага Міхала і Дамініка. На жаль, гэты палацава-паркавы комплекс амаль канчаткова разбураны ў XX ст.

Паводле ўласных задум Міхаіл Пшэздзецкі пабудаваў у Заславе цагляны завод, заводы па вытворчасці чарапіцы, вапны, суконную фабрыку. Сярод найбольш значных гаспадарчых дасягненняў Пшаздзецкіх – развядзенне і паспяховы гандаль коньмі арабскай і ангельскай пароды з Заслаўскага коннага завода, які карыстаўся шырокай вядомасцю. Коні з маентка Пшэздзецкіх адзначаліся медалямі на розных сусветных выставах. Яшчэ бацька Міхаіла -  Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі атрымаў права для Заслаўскага графства на правядзенне кірмашоў, якое было зацверджана каралеўскім прывілеям ад 1772 г. Падчас праўлення яго сыноў заслаўскія кірмашы збіралі да 20700 удзельнікаў пры колькасці гарадскога насельніцтва ўсяго каля 200 чалавек. Нягледзячы на ўсе поспехі Пшаздзецкіх на працягу XVII-XVIII стст. Заслаў паступова губляў такія значныя для горада функцыі, як адміністрацыйная і ваенная, ператвараючыся хутчэй у вядомы культурны цэнтр Рэчы Паспалітай. І хоць Заслаў юрыдычна захоўваў статус горада, па сутнасці, ен трансфармаваўся ў мястэчка. З моманту ўваходжання ў склад Расійскай імперыі статус мястэчка стаў афіцыйным.

Заслаўе ў часы Расійскай імперыі (канец XVIII - пачатак XX стст.)

22 чэрвеня 1793 г. парламент (сейм) Рэспублікі абодвух народаў на пасяджэнні ў Гродне даў згоду на другі падзел краіны. У выніку такога рашэння ўся Цэнтральная Беларусь, у тым ліку Мінск і яго наваколлі, апынуліся ў Расійскай імперыі. Неўзабаве пасля другога падзелу дзяржавы ў Кракаве ўспыхнула паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Хутка паўстанне перакінулася на Беларусь, галоўным чынам на Гродзеншчыну, баі з царскімі войскамі адбываліся таксама на тэрыторыі Мінскай губерні. У 1794 г. адносна недалека ад Заслаўя, у ваколіцах Маладзечна, Ракава, Валожына, дзейнічаў атрад паўстанцаў пад кіраўніцтвам Міхаіла Клеафаса Агінскага – кампазітара, аўтара славутага паланэза "Развітанне з Радзімай".

XIX стагоддзе

У чэрвені 1812 г. французскія войскі пад камандаваннем маршала Даву прайшлі праз Заслаўе і ўвайшлі ў Мінск. Маршал Даву адразу ж звярнуўся да мясцовага насельніцтва з просьбай дапамагаць французскім войскам, аргументуючы гэты зварот тым, што імператар Напалеон Банапарт пасля перамогі над Расіяй адновіць незалежнасць Рэчы Паспалітай. Таму вядома, што заклік маршала Даву выклікаў прыліў энтузіязму сярод шляхты, інтэлігенцыі і мяшчанства ва ўсім краі, у тым ліку і ў Заслаўі. Быў створаны Мінскі дэпартамент Вялікага княства Літоўскага, які складаўся з прадстаўнікоў мясцовай шляхты. Камітэту перадавалася ўся паўната ўлады ў Мінску і яго ваколіцах. Паліцмайстрам Мінска быў абраны граф Караль Пшаздзецкі, які на свае ўласныя грошы падрыхтаваў два (!) палка ураджэнцаў Беларусі для напалеонаўскай арміі.

Паход Напалеона Банапарта на Маскву скончыўся поўным разгромам арміі і яе ўцекам з Расіі. 12 снежня 1812 г. царскі ўрад выдаў маніфест, у якім была аб'яўлена амністыя ўсім падданым Расійскай імперыі, хто якім-небудзь чынам супрацоўнічаў з французамі. Тыя з расійскіх падданых, хто прыняў удзел у паходзе Напалеона і затым уцек разам з ім за мяжу, не падлягалі амністыі. Такім чынам Пшаздзецкім удалося захаваць у сваіх руках маентак Заслаўе.

На працягу ХІХ ст. некалькі разоў мяняліся ўладальнікі горада Заслаўя. У 1827 г. Пшаздзецкія прадалі маентак Міхаілу Прушынскаму, падкаморыю Ігуменскаму. У пачатку 1830-х гадоў з новай сілай узняўся нацыянальна-вызваленчы рух на Беларусі. У канцы сакавіка 1831 г. успыхнула паўстанне супраць царскага рэжыму і хутка ахапіла тэрыторыю Гродзеншчыны, Віленшчыны і Міншчыны. Адным з кіраўнікоў паўстання на Міншчыне быў вышэйзгаданы Караль Пшаздзецкі, а актыўным удзельнікам паўстання – Прот Прушынскі, сваяк Прушынскіх з Заслаўя.

У старажытным Заслаўі знайшоў свае апошняе прыстанішча вядомы грамадскі дзеяч і пісьменнік Ян Барэйка Ходзька. У 1851 г. ен быў пахаваны на заслаўскіх могілках. На жаль, магіла Яна Ходзькі да нашых дзен не захавалася, і адсутнічаюць звесткі ў пісьмовых крыніцах аб яе месцазнаходжанні. Ян Ходзька адносіцца да ліку аднаго з самых славутых нашых продкаў. Ен – сведка нацыянальна-вызваленчага паўстання Тадэвуша Касцюшкі, удзельнік паходу Напалеона Банапарта, актыўны член таварыства філаматаў і філарэтаў, удзельнік паўстання 1830-1831 гг., першы масон на Беларусі і актыўны ўдзельнік масонскага руху, аўтар 12-томнага зборніка "pismarozmaite" і многіх іншых твораў.

Істотны ўплыў на жыцце мястэчка аказаў губернскі Мінск. Транспарціроўка розных грузаў і перавозка пасажыраў па гасцінцы Мінск-Вільня, які праходзіў недалека ад Заслаўя, былі важнай крыніцай даходаў для жыхароў. У 1874 г. праз Заслаўе прайшла першая камерцыйная чыгунка ў Расійскай імперыі – Лібава-Роменская. Яна злучыла збожжавыя раены Украіны і Цэнтральнай Расіі з портам на Балтыйскім моры. Будаўніцтва чыгуначнага шляху значна змяніла знешні выгляд мястэчка, але па-ранейшаму асноўнымі архітэктурнымі дамінантамі заставаліся культавыя збудаванні: кальвінскі збор (цяпер Спаса-Праабражэнская царква і касцел Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (тады Раства-Багародзічная царква). У пачатку XX ст. некаторыя змены адбыліся ў занятках насельніцтва. З'явілася група чыгуначных рабочых, павялічылася колькасць гандляроў, навучэнцаў, у тым ліку і з ваколіц Заслаўя.

Неабходна адзначыць істотнае  развіцце ў Заслаўі ў другой палове XIX ст. – пачатку XX ст. устаноў асветы. Першае народнае вучылішча было пабудавана ў 1863 г. У 1887 г. у Заслаўі адкрылася царкоўна-прыходская школа. Вялікая заслуга ў справе царкоўнай адукацыі ў мястэчку належыць святару Спаса-Прэабражэнскай царквы Антонію Ленскаму. Пры царкоўна-прыходскай школе намаганнямі айца Антонія Ленскага быў створаны для навучэнцаў ўзорны ва ўсей губерні інтэрнат. Справу бацькі Антонія прадоўжыў айцец Петр Сушчынскі. Дзякуючы яго намаганням у Заслаўі ў 1904 г. была адкрыта другакласная царкоўна-прыходская школа. Але ў сувязі з рэвалюцыйнымі падзеямі яна была зачынена. Існавала ў Заслаўі і пачатковая яўрэйская школа – хедэр. У Заслаўі паводле перапісу 1908 г. пражывалі 491 мужчына і 496 жанчын. Налічвалася 14 крам, у якіх гандлявалі рознымі дробнымі таварамі. Таксама ў Заслаўі існавалі адна вінная і дзве піўныя крамы. У 1901 г. жыхар Заслаўя Саламон Штэйнберг атрымаў дазвол на будаўніцтва крухмальнага завода. Завод размясціўся недалека ад касцела Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (у той час царквы Раства Багародзіцы). З-за пратэстаў святара завод быў перанесены на новае месца і пераабсталяваны ў паравы млын. Яго новым уладальнікам стаў жыхар Заслаўя  Я. Мяхедка-Савіцкі. У наш час гэты будынак з'яўляецца галоўным аб'ектам этнаграфічнага комплексу "Млын" у музеі-запаведніку.